КЛИНИЧЕСКАЯ И ЭКСПЕРИМЕНТАЛЬНАЯ МЕДИЦИНА
З дапамогай макраскапічнага, гісталагічнага, электронна-мікраскапічнага, мікрабіялагічнага ды імуналагічнага метадаў вывучана загойванне паўнаслойных скурных ран у лабараторных пацукоў пад уплывам кверцэтына (КВ) і яго комплекса з 2-гідроксіпрапіл-β-цыкладэкстрынам. Пад уздзеяннем КВ рана цалкам пакрывалася эпідэрмісам амаль на суткі раней, чым у кантролі, а пад уздзеяннем комплекса з 2-гідроксіпрапіл-β-цыкладэкстрынам ‒ на 2,2 сут раней (p < 0,02). Гэта адбывалася пераважна за кошт паскарэння краявой эпідэрмізацыі. Пры гэтым пазітыўнага ўплыву ўзгаданых вышэй рэчываў на кантракцыю раны не выяўлена. КВ і асабліва яго комплекс з цыкладэкстрынам аказалі стымулюючы ўплыў на фагацытарную і метабалічную актыўнасць нейтрафілаў як на паверхні раны, так і ў крыві жывёл. Бактэрыяльная мікрафлора, якая прысутнічала на ранавай паверхні падчас загойвання, супадала з мікрафлорай інтактнай скуры. Ні КВ, ні кверцэтын-2-гідроксіпрапіл-β-цыкладэкстрын істотна не паўплывалі на яе склад.
ISSN 2524-2350 (Online)