КЛИНИЧЕСКАЯ И ЭКСПЕРИМЕНТАЛЬНАЯ МЕДИЦИНА
Распрацаваны лёгка выканальны метад выяўлення генетычнай блізкасці паміж лабараторнымі пацукамі, заснаваны на трансплантацыі вушных скурна-хандрацытарных алатрансплантатаў на паверхню паўнаслойнага скурнага дэфекту. На прыкладзе пацукоў пароды Вістар паказана, што адрынанне алатрансплантатаў пры тых генетычных адрозненнях, якія мелі месца паміж жывёламі (лабараторныя пацукі былі ўзяты з трох навукова-даследчых інстытутаў Беларусі), адбываецца пераважна на працягу 8‒21 сут. Аднак пры гэтым гінуць і адрынаюцца толькі такія структуры вушных алатрансплантатаў, як дэрма, эпідэрміс і яго вытворныя, але пласты хандрацытаў пагружаюцца пад грануляцыйную тканку і застаюцца ў жыццяздольным стане на працягу не менш за 210 сут. Апошні феномен, верагодна, абумоўлены тым, што абалонкі, якія пакрываюць хандрацыты, выконваюць функцыю імуналагічнага бар’ера.
У апошнія дзесяцігоддзі шырока распаўсюдзілася меркаванне, што генетычныя маркеры суіцыдальных паводзін (суіцыд, суіцыдальныя спробы, суіцыдальныя думкі) можна выкарыстоўваць для ацэнкi рызыкi самагубства.
Мэта даследавання ‒ ацаніць магчымасць выкарыстання метаду малекулярна-генетычнага даследавання для ацэнкі рызыкі самагубства.
У даследаванні выкарыстоўваўся метад кантролю за выпадкамі. У кантрольную группу ўваходзілі 100 чалавек 18‒27 гадоў, якія ніколі не мелі псіхічных разладаў, у групу самагубцаў ‒ 30 чалавек, якія здзейснілі траўматычныя метады самапашкоджання з выражаным намерам здейснiць самагубства. Вылучэнне ДНК праводзілася з выкарыстаннем набору NucleoSpin Blood (Macherey-Nagel, Нямеччына) у адпаведнасці з пратаколам вытворцы. Кожны ўзор ДНК аналізавалі на палімарфізм шляхам алельнай дыскрымінацыі з выкарыстаннем ланцуговай рэакцыі палімеразы ў рэжыме рэальнага часу. Былі прааналізаваны частоты ўзнікнення генатыпаў і алеляў наступных генаў: HTR1A, rs6295 (G/C); BDNF, rs6265 (G/A); COMT, rs4680 (G/A); SKA2, rs7208505 (C/T); SLC6A4 (5HTT), rs25531 (T/C); 5HTR2A, rs6313 (G/A); TPH2, rs4570625 (G/T); TPH1, rs1800532 (G/T).
Выяўлена статыстычна значная розніца ў частаце ўзнікнення генатыпаў і алеляў палімарфізму rs25531 гена SLC6A4 (5HTT). Шанцы апынуцца ў групе самагубцаў гетэразіготнага генатыпу (Т/С) былі ў 2,346 разы вышэй.
Пацверджана значэнне полімарфізму rs25531 гена SLC6A4 (5HTT) для фарміравання суіцыдальных паводзін.
ОБЗОРЫ
ISSN 2524-2350 (Online)