Preview

Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук

Пашыраны пошук

Комплекснае макраскапічнае, гісталагічнае і электронна-мікраскапічнае даследаванне загойвання паўнаслойнай скурнай раны ў лабараторных пацукоў

https://doi.org/10.29235/1814-6023-2022-19-3-278-289

Анатацыя

З дапамогай макра-, мікра- і ўльтрамікраскапічнага метадаў вывучаны асаблівасці загойвання паўнаслойнай скурнай раны ў лабараторных пацукоў. Высветлена, што падчас загойвання на паверхні раны ўтвараюцца дзве мяжы ‒ адна па краі дэрмы, другая па краі эпідэрміса. Паказана, што грануляцыйная тканка можа фарміравацца не толькі шляхам перабудовы фібрыну, але і за кошт рэарганізацыі падскурнай клятчаткі. Вылучана гіпотэза, што кантракцыя раны адбываецца не толькі праз сцягванне калагенавых фібрыл міяфібрабластамі, але і шляхам уцягвання фібрыл у цытаплазму дадзеных клетак з наступным разбурэннем. Звяртаецца ўвага на аднаўленне эластычнай праслойкі як істотнага кампанента скурнага рэгенерата. Тлумачацца прычыны з’яўлення прадольна выцягнутай формы і арыентацыі па сагітальнай лініі шнара, які пажыццёва застаецца на месцы былога пашкоджання скуры.

Для цытавання:


Астроўскі А.А., Бакуновіч А.А., Астроўская А.Б. Комплекснае макраскапічнае, гісталагічнае і электронна-мікраскапічнае даследаванне загойвання паўнаслойнай скурнай раны ў лабараторных пацукоў. Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук. 2022;19(3):278-289. https://doi.org/10.29235/1814-6023-2022-19-3-278-289

For citation:


Astrowski A.A., Bakunovich A.А., Astrowskaja A.B. Complex macroscopic, histological, and electron microscopic examination of the healing of a full-thickness skin wound in laboratory rats. Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus, Medical series. 2022;19(3):278-289. (In Bel.) https://doi.org/10.29235/1814-6023-2022-19-3-278-289

Праглядаў: 437


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1814-6023 (Print)
ISSN 2524-2350 (Online)